Гавінавічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гавінавічы
Remove ads

Гаві́навічы[1] (з 1964 году — Падго́рная[a][2]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Гавінаўкі. Цэнтар Гавінавіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. За 5 км на поўнач ад вёскі пачынаецца рака Басіны.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Гавін (Gawin) — імя германскага паходжаньня[3]. На адпаведнасьць літоўскай формы германскаму імю зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах сустракаецца зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасьць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазьней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.

З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1817 годзе пабудаваная царква Сьвятога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагодзьдзя працавала школа граматы.

З 1921 году ў складзе Польшчы.

З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Быценскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 4 кастрычніка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.

У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупіраваная нямецкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.

У 1964 годзе Гавінавічы перайменавалі Падгорную. У сувязі з гэтым Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1905 год — 800 чалавек у сяле Гавенавічах і 40 чалавек у маёнтку Гавенавічах[5]
  • 1999 год — 835 чалавек
  • 2010 год — 587 чалавек

Заўвагі

  1. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads