Гавень
мужчынскае асабовае імя (Gawin) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гавень, Гавін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гавін (Gawin, Gavienus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаў- (імёны ліцьвінаў Гавіла, Гаўвід, Гаўгонт; германскія імёны Gavilo, Gauwida, Gavigunt) паходзіць ад гоцкага gawi[2], германскага gaawja 'мясцовасьць, багатая воднымі крыніцамі; месца пасяленьня'[3].
Адпаведнасьць імя Гавень германскаму імю Gavienus (Gawin) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gawin[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Говеновое (1110—1130-я гады)[6]; ото Говена (1130—1150-я гады)[7]; die Natanger erwahlen Sabina, Gauwina[a] (1295 год)[9]; Gauwina (Хроніка Прускай зямлі)[10]; cum subditis, servitiis duodecem, videlicet… Gowieno (22 траўня 1425 году[b])[11]; et ascribo sex homines… secundus Howyen (9 кастрычніка 1486 году)[12]; duodecem homines… secundum Howienowicz (10 ліпеня 1490 году)[13]; primus cmeto Howien (15 сакавіка 1497 году)[14]; покупил люди и земли в бояр наших Виленского повета… братеников на имя Домеика, а в брата его Миля а третего брата их Кговеня (26 жніўня 1501 году)[15]; люди его на имя Евнеиковичы, Ковеня (24 чэрвеня 1508 году)[16]; люди его на имя Евнековичов, Ковеня (8 лютага 1514 году)[17]; в Каменицком же повете… землю пустую на имя Говеновщину (22 верасьня 1515 году)[18]; люди в Бирштаньскомъ повете… а Милеика Говеновича (31 траўня 1516 году)[19]; чоловека ихъ отъчизного Довкша Говеновича (11 студзеня 1517 году)[20]; пять чоловековъ а две земли пустых у в Ошменском повете… а Осташка Говеновича (15 сьнежня 1517 году)[21]; Говена Грицъковича (13 жніўня 1523 году)[22]; Янъ Кговеновичъ[23], Юрии Говенович[24], Кгедкговдъ Кговеновичъ[25], Говенъ Субочевичъ[26], Михало Говиновичъ[27], Говен Вяж[28] (1528 год); двухъ боярынов, на ймя: <…> а Якуба Гавеновича (2 кастрычніка 1533 году)[29]; людеи господаръскихъ тяглыхъ… Говена Станкевича (11 лістапада 1539 году)[30]; у Новомъ Дворе подданый господарьский Городенский Шиманъ Говеновичъ Якгинтовича (29 сьнежня 1540 году)[31]; въ пенезяхъ Говена Тевтевича и отъ брата его Тютейка (26 ліпеня 1541 году)[32]; Карпъ Говеновичъ, войтъ (1566 год)[33]; Болтромей Кговеновичъ[34], Венцко Говеновичъ з Говеновичъ[35] (1567 год); Maciey Gawenowicz z synem Szczepanem (30 студзеня 1585 году)[36]; Кгавен Пацовичъ, Милаш Кгавенович… Яц, Лаврин Кгавеновичы (3 сакавіка 1587 году)[37]; Daszko Gowinowicz (13 кастрычніка 1591 году)[38]; od mostu Helzbiety Gawienowey… ziemiariie na Upicie Augustyn a Zygmont Gowienowiczy (20 лістапада 1604 году)[39]; Gowien Baslukowicz (1641 год)[40].
Remove ads
Носьбіты
- Гавенавая (Говеновая) удава і Гавен (Говен) — жыхары Ноўгараду, якія ўпамінаюцца ў XII стагодзьдзі[7][6]
- Ян Гавенавіч — бетыгольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Гавенавіч — анікштаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гедгоўд Гавенавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гавень Субачавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхайла Гавінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гавень Вяж — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб Гавенавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1533 годзе
Гавіновічы (Gawinowicz) — літоўскі шляхецкі род[41].
Гавіновіч (Gawinowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].
На гістарычным Падляшшы існуе вёска Гавіны, на гістарычнай Слонімшчыне — Гавінавічы, на гістарычнай Рэчыччыне — Гавенавічы, на гістарычнай Упіччыне — Гавенішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася бытаваньне германскага імя Gauvin[8]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads