Галоўчыцы (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гало́ўчыцы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Галоўчыцы месьцяцца за 11 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 24 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: маёнтак і вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне Янішэўскага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 75 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX стагодзьдзя: вёска і маёнткі ў Войскай воласьці таго ж павету.
- 1890: у вёсцы больш за 153 дзесяціны зямлі, маёнткі Івана Магільніцкага (больш за 100 дзесяцінаў зямлі) і Сьцяпана Нічыпарука (больш за 80 дзесяцінаў зямлі).
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 25 двароў, 170 жыхароў. У аднайменным маёнтку дзейнічалі школа граматы, хлебазапасная крама, 2 кузьні.
- 1905: у вёсцы — 199 жыхароў, у маёнтку — 11 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска і фальварак у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: разам у вёсцы і фальварку 19 двароў, 96 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Агародніцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 6 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 41 вучань.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Франтавік».
- 1951: у калгасе «Новы шлях».
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1960 год — 141 жыхар; 1970 год — 188 жыхароў; 1999 год — 123 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 123 жыхары, 52 двары[3]; 2010 год — 97 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы». У вёсцы дзейнічаюць дом сацыяльных паслуг і бібліятэка.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads