Гарбачэва
вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарбачэ́ва[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Нешчарды. Цэнтар сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 287 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Расонаў, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Алешча.
Гарбачэва — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Габчачэва здаўна знаходзілася ў валоданьні Полацкага езуіцкага калегіюму, яно ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарбачэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У 1800 годзе айцы-езуіты збудавалі тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1877 годзе на месцы старога будынка касьцёла ўзьвялі новы[2].
У 1897 годзе расейскія ўлады збудавалі ў Гарбачэве царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарбачэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гарбачэва вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету. За савецкім часам бальшавікі зруйнавалі тутэйшы касьцёл.
На 1996 год у Гарбачэве было 160 двароў. 9 лістапада 1996 году ў вёсцы прайшлі першыя Літаратурна-краязнаўчыя чытаньні творчасьці Яна Баршчэўскага. 13 лістапада 2005 году камень з тутэйшага касьцёла ўмуравалі ў сьцяну новай каталіцкай сьвятыні ў Расонах. У 2000-я гады Гарбачэва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1996 год — 464 чал.[3]; 1999 год — 395 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 287 чал.
Інфраструктура
У Гарбачэве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба (1897)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads