Гарэлец
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарэ́лец[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.


Знаходзіцца на рацэ Пціч, за 21 км ад гораду Мар’іна Горка, за 84 км ад Менску[2].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году дзейнічаў хлебазапасны магазын. На пачатку 20 ст. дзейнічала карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Гарэлец.
У 1910 г. адкрыта народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-ай ступені (24 вучні, 1922 г.). З 1924 г. да 1939 г. і з 1954 г. цэнтар Гарэлецкага сельсавету[3].
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Новы Гарэлец", працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 7 лістапада 1942 году у в. Гарэлец адбыўся партызанскі парад. Арганізавалі і правялі яго партызаны 2-й Менскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, на парадзе прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газэты Рудзенскага падпольнага райкому партыі «В бой за Родину». Пра гарэлецкі парад пісалі маскоўскія газэты, дазналіся немцы. Пасьля параду яны правялі антыпартызанскую апэрацыю «Альберт II» у раёне Гарэлец[4] – спалілі 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча, забілі шмат людзей.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 - 62 двары, 362 жыхары
- пачатак XX ст. - 76 двароў, 440 жыхароў. У маёнтку Гарэлец - 1 двор,5 жыхароў
- 1917 - 82 двары, 581 жыхар. У маёнтку Гарэлец - 1 двор,7 жыхароў
- 1970 - 113 двароў, 441 жыхар
- 1996 — 409 жыхароў, 148 двароў
- 2002 год — 133 двары, 357 жыхароў
- 2009 год — 287 чалавек[6]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads