Гедзель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гедзель (Гетула, Кетэль), Гадыла, Гедзіла, Гідэль (Кіцела, Кіціла), Гаціла (Гадыля, Гатэль, Гадэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Гадзіла, Гадула, Гедзел, Гаціла, Гатул, Геціла, Гіціла, Каціла або Кеціл, пазьней Гатэль або Гетэль (Gadilo[1], Gadulo[2], Gedel, Gattilo[3], *Gattila[4], Gattul[3], Getilo, Gitila[5], Catilo[6], Ketil, Gattel[7], Gettel[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[9] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ketel, Ketla, Kitel, Kityl, Kitla[11]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гадала і Гадзюла: Gadala (1494 год)[12], Gadzyula (XV ст.)[13].
У Прусіі бытавала імя Гедзел: Gedele (1375 і 1421 гады)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budr Gediłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[15]; въ Сомилишъской волости… люди… Пунь Китиловичъ (1529 год)[16]; Gatiłowicz… Gidlowna (1671—1681 гады)[17]; Anną Gabrielową Kidelową… Gabrielowa Kidelową… Obwiniona w czarodzieystwie Kidelowa (18 чэрвеня 1757 году)[18]; Ewa Gatel (1779 год)[19]; Rozalia Giedelewicz (1795 год)[20]; Anna Gadel (1841 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Валенты Гецель (Walenty Getiel) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1574 годзе[22]
- Павал, Андрэй, Кузьма, Якуб і Грышка Кіцелы — жыхары вёскі Рындзіна (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[23]
Кетэлі (Ketel) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[24].
Гідэлевічы (Gidelewicz) — літоўскі шляхецкі род[25].
Гетулевічы (Gietulewicz) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[26].
Гідлевічы (Gidlewicz) гербу Газдава — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[27].
Гадыла (Gadylo) і Кідэль (Kiedel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гедзелішкі, на гістарычнай Віленшчыне — Гадзілуны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads