Гельман
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гельман (Гельмэн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гальман (Hallmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова гал- (гел-) (імёны ліцьвінаў Галень, Галабут, Гальмонт; германскія імёны Hallen, Halboth, Helmunt) паходзіць ад германскага haliþ 'мужчына, герой'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Helmann (Helman)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: dom pana Helmana (12 ліпеня 1690 году)[6][7]; obrąb Wasiliszki… Józef Helmanowicz (2 сакавіка 1758 году)[8]; Józef Helman (23 жніўня 1780 году)[9]; Prakseda Helmenowicz (1813 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
Гельманы (Helman) гербу Чэрвня — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[11].
Гельман (Helman) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads