Галабут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галабу́т (Галабуд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Галобут.
Паходжаньне
Гэлібота, пазьней Гальбат (Heliboto, Halboth[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова гал- (гел-) (імёны ліцьвінаў Галень, Гельман, Гальмонт; германскія імёны Hallen, Hallmann, Helmunt) паходзіць ад германскага haliþ 'мужчына, герой'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4].
Імя Галабут гістарычна бытавала ў Польшчы: Ostaszъ Holobutъ (1411 год), Holobuth (1411, 1428 і 1470 гады), Pasko, knyaz Holobutowidz (1450 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hałabud (1565 год)[6]; Stanisław Hołobut Odrzechowski (1679 год)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Францішак Геранімавіч Галобут Адрахоўскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік амсьціслаўскі ў 1679 годзе[7]
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Галабуты[8].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads