Геркін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геркін (Гіргін, Кіркін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Геркен, Геркін або Гергін (Gerken, Gehrken, Gerkinus[1], Gergin[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[7].
Паходжаньне літоўскага імя Геркін (Gerkinus) ад германскага імя Gerken сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[8].
У Прусіі бытавала імя Геркін: Gerkin (1326 год)[9]. Апроч таго, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Gergin[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Civitatem nostram in Alta Ripa… Gerkino de Auro… jure Theutonico locandam contulimus (1250 год)[11]; Gergen (1678 год)[12]; Annastasia Girginiowa de Baybaki (1697 год)[13]; Jerzy Kirkin… Michał Kirkin (17 ліпеня 1733 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
Кіркіны (Kirkin) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads