Гарманы

былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарманы́[1][2] — колішняя вёска ў Беларусі, на рацэ Дняпры. Уваходзіла ў склад Асінторфскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Не існуе з 1970-х гадоў.

Remove ads

Назва

Герман або Гарман (Herman, Harman) — імя германскага паходжаньня[3].

Вёску Гарманы ў XX стагодзьдзі пачалі называць Германы[4], а ў 1945 годзе зьмянілі назву на Дняпроўка[5][6].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У пісьмовых крыніцах Гарманы ўпершыню ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як уладаньне Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Гарманы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 9 кастрычніка 1772 году ў Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Нова-Тухінскай воласьці Аршанскага павету[7][4].

У 1910 годзе сяляне валодалі 152 дзесяцінамі зямлі і належалі да Кіраёўскага сялянскага таварыства[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарманы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. У сакавіку 1924 году Гарманы вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 году ў Дубровенскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).

У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён ліквідавалі і далучылі да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[8]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён аднавілі ў складзе Віцебскай вобласьці[9].

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 206 чал. (99 муж. і 107 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 114 чал.[2]; 1897 год — 198 чал., 37 дамоў
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 114 чал. (64 муж. і 50 жан.), 30 дамоў[4]

Славутасьці

  • Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. за 1 км на захад ад вёскі Гарманы на правым беразе Дняпра, дзе рэчышча са стромкімі берагамі стварае выгін у выглядзе падковы з востравам у сярэдзіне, які завецца «Гартань». Пляцоўка памерам 46×30 м на мысе высокага правага берага ракі абмежавана з 2 бакоў ярам і з боку поля ўмацавана 2 валамі. Вышыня ўнутранага вала 4.5 м, вонкавага — 3 м. Вядома з 1873 г. Абсьледавалі: Сяргей Дубінскі ў 1928 годзе — 14 кв.м, Уладзімер Ісаенка ў 1972 годзе й у 1998 годзе Ю. А. Каласоўскі — 76 кв.м. Культурны пласт больш за 1 м. У паўднёвай частцы гарадзішча на глыбіні 0,6 м выяўлены абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насьцілаў і абарончай сьцяны. Пашкоджана акопамі і бліндажамі ў 1943—1944 гадох[10][11].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads