Герэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герэйка (Герыка, Герка), Гірэйка, Кірэйка (Кірык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Герыка або Керыка, пазьней Герке або Кірэк (Gerico, Gericho, Gerecke, Gereke[1], Kerico, Kericho, Gierke, Kiereck[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Geric (Gerich) і Gierko (Girko)[6].

У Прусіі бытавала імя Герэка (Герка): Gerko (1355 год)[7], Gereke (1419 год)[8]. У 1581 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Gerick, Bartenstenensis Borussus, у 1624 годзе — David Gericke, Regiomontanus Borussus, у 1628 годзе — Johannes Gericke, Regiomontanus Borussus, у 1649 годзе — Christianus Gercke, Regiomontanus Borussus[9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Gericke[10].

Германскае імя Gerke бытавала ў XV ст. у Рызе[11].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Герэйкевіч (Gierejkiewicz) і Герэйка (Gierejko)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerke von Labiow (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[13]; Gerike Wintberg (1412 год)[14]; ludmi… Pawła Kiryka (1514 год, 1782—1783 гады)[15]; Родъ Кгерковъ[16], Серникъ Полюховичъ Керыкъ (1567 год)[17]; з роду Кгерковъ (15 верасьня 1568 году)[18]; земянинъ господарьский повету Ковенского Марко Андрушковичъ Кгерковича (18 чэрвеня 1582 году)[19]; Stanislawowi Giereykowi (1625 год)[20]; Gierke / Kierke (1636 год)[21]; Gireykowa wdowa (1671—1681 гады)[22]; Gierkiewicz Andrzej (1689 і 1691 гады)[23]; domek Wojciecha Gerekiewicza (1690 год)[24]; honestis Joanne Gieryk (1742 год)[25]; honestis Georgio Gieryk (1743 год)[25]; wieś Jawtakie… Antoni Gieryk, ogulnik… wieś Kalniany… Jakub Gieryk (24 студзеня 1770 году)[26].

Remove ads

Носьбіты

Кірэйкі (Kirejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[27].

Герке (Gehrke) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[28].

На 1903 год сяліба Герыкі і маёнтак Герыкішкі існавалі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[29].

На 1904 год існавала вёска Кірыкава (Кірыкова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[30].

На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Гірыкі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads