Гноеў
вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гно́еў[2] (з 30 ліпеня 1964 году[3] — Віць[2]) — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Барысаўшчынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Найранейшая на сёньняшні дзень згадка пра паселішча ўтрымліваецца ў прывілеі караля Стэфана Баторыя Давыду Есману, датаваным 25 днём лютага 1585 году. Манарх, зважаючы на тое, што пан Давыд «на служъбахъ господаръскихъ... под Полоцкомъ, под Луками и под Псковом з нелитованьемъ здоровъя своего, не жалуючы утраты маетъности своее противъ непрыятелю нашому великому князю московскому статечъне и мужъне застановялъсе», падараваў шляхцічу «до жывота его», акрамя іншых добраў, «село Гновъ, в нем дымов двадцать пять[b]» «у волости старостъва Мозырского, пры селе Загальи»[6] Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска належала да Загальскага староства[c]. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Gnoiow складалі тры[d] дымы: гаспадары Піліп Гутнік, Амяльян Васіль з братам (Omelia Wasil z bratem)[e], Сцяпан Бабарчык плацілі старосьце загальскаму князю Дамініку Яну Шуйскаму 12 злотых, 15 грошаў чыншу[7].
Надалей пра вёску Гноеў з 38 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, сказана, што ў Гноеве было ўжо 40 двароў[8].
Расейская імпэрыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гноеў апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам пасьля сьмерці старосты Ігнацыя Бужынскага належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Менскага ваяводзтва Вінцэнція, сына Міхала, Жука[10]. Тады ў Гноеве налічвалася 52 двары, 176 жыхароў мужчынскага і 112 жаночага полу[11].

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[12]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належаў і Гноеў, была ўтворана воласьць[f] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[13]. На 1850 год у вёсцы — 39 двароў, 239 жыхароў[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 265 жыхароў вёскі Гноеў абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Сьвята-Траецкай царквы[14].
У парэформавы пэрыяд Гноеў належаў да Хвойніцкай воласьці. Паводле ведамасьці 1866 году 4 жыхары двара і 21 жыхар вёскі Гноеў былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[15]. У кліравой ведамасьці Загальскай царквы 1869 году сказана, што за 5 вёрст ў 35 і 1/4 двара[g] вёскі Гноеў жылі 141 мужчына і 148 жанчын зь ліку яе прыхаджанаў[16].
На пачатак 1870 году тут — 104 мужчынскія душы з былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Гноеўскага сельскага таварыства, 5 аднадворцаў, прыпісаных да воласьці[17]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Гноеў большай часткай жыхароў заставаўся ў прыходзе Загальскай царквы[18].
Паводле перапісу 1897 года ў Гноеве было 110 двароў, 546 жыхароў, хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы налічваўся 121 двор з 704 жыхарамі[19].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гноеў у складзе Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Гноеўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 45 і 88 вучняў[21].
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Гноеў — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году — у складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Барысаўшчынскага сельсавету. У 1930 годзе тут было 194 двары з 938 жыхарамі, арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка», працавалі вятрак і кузьня[1]. З 20 лютага 1938 году вёска — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Гноеве было 270 двароў з 924 жыхарамі. У вайну акупанты разбурылі 23 дамы, загубілі 109 вяскоўцаў[22]. 102 жыхары загінулі на франтах.
З 8 студзеня 1954 году Гноеў адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут налічвалася 1194 жыхары. У складзе саўгасу «Барысаўшчына» з цэнтральнай сядзібай у аднайменнай вёсцы[1].
Remove ads
Геаграфія
Вёска месьціцца за 16 км на захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі, 119 км ад Гомеля, на правым беразе ракі Віць (прыток Прыпяці).
Насельніцтва
- 2021 год — 173 гаспадаркі, 444 жыхары[23].
Заўвагі
- Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
- Значная колькасьць дымоў — заслуга самога Д. Есмана, бо ён тое месца «людми осадилъ». У жніўні 1563 г. кароль Жыгімонт Аўгуст, сярод іншай шляхты, якая пазбавілася сваіх уладаньняў у Полацкім ваяводзтве, акупаваным войскамі цара Івана Грознага, даў у трыманьне «Павлу а Давыду Есманомъ у волости Мозырскои — село Загале, Клевцы»[5]. Сяло Гноеў на той час, падобна, яшчэ не існавала.
- Больш падрабязна пра Загальскае староства і яго трымальнікаў гл. старонку Загальле.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads