Голацак

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Голацак
Remove ads

Го́лацакі[1] (таксама Го́лацк[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Голацкага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26 км ад Менску, 12 км ад чыгуначнай станцыі Седча і Рудзенс на лініі Менск-Асіповічы каля шашы Менск-Мар’іна Горка.

Remove ads

Гісторыя

У 18 ст. уласнасьць Агінскіх, потым Манюшкаў. Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павету Менскае ваяводзтва.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — у складзе Расейскай імпэрыі. У 19 — 20 стст. у Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1882 годзе сялянамі в. Зазер’е, Рыбцы, Узьляны, і іншымі былі куплены ў растэрміноўку на 40 гадоў землі памешчыка, які разарыўся. у 1886 годзе працаваў вінакурны завод.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі на базе вучэльні створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі.

20 жніўня 1924 года Голацк стаў адміністрацыйным цэнтрам Голацкага сельсавету, які быў створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 — 49 двароў, 270 жыхароў
  • пачатак XX ст. — 63 двары, 437 жыхароў.
  • 1917 — 64 двары, 466 жыхароў.
  • 1970—160 двароў, 546 жыхароў.
  • 1996—494 жыхароў, 183 двары
  • 2009 год — 669 чалавек[2]

Інфраструктура

Эканоміка

  • Крама
  • Мэханічная майстэрня
  • Ашчадная каса
  • Аддзяленьне сувязі

Адукацыя

У 1904 годзе адкрыта народная вучэльня. У 1914 годзе узьведзены школьны будынак. Зараз працуе:

  • Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа.
  • Дзецячы яслі-сад.
  • Музыкальная школа.

Культура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads