Гудзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гудзін (Гудын, Гудзень, Гудэн), Гоцін (Гуцін, Гоцен), Годын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гудзін, Гуцін, Гоцін, Годзен або Годзін (Gudin, Gutin[1][2], Gottin[a], Godenus, Godin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[4], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gutyna[6]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Годзін (Годын, Годзень): Goden (1204 год), Godinus (1265, 1303 і 1316 гады)[7], Johannes Godyn (1347 год)[8].

У Прусіі бытавала імя Гудзен: Guddenne (1422 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudenne (1412 год)[10]; земли пустовскихъ в Киевском повете на имя Гудинова (1511 год)[11]; Кудинъ Пилиповичъ… Иванко Гудиновичъ… Гудинъ коваль (1563 год)[12]; въпустилъ Анъдрея Кгуденя… тотъ Кгудень (1 сакавіка 1564 году)[13]; Кудинъ Михалевичъ… Кудинъ Хведковичъ… Трохимъ, Шулгаи, Кудинъ, Денисовичи… Кудинъ Десятниковичъ… Кутенъ (1566 год)[14]; Poddani maiętności Ruszońskiey… Kazimierz Gutyn włok sześć (30 красавіка 1696 году)[15]; Reverendus pater Nicolaus Godyn (каля 1700—1702 гадоў)[16]; Gocieniszki (1744 год)[17]; Marcin Gudzinowicz (7 лістапада 1765 году)[18]; Samul Gutin… Marcin Gutin (25 сакавіка 1766 году)[19]; Anna Gudenia (1762 год)[20]; Guden (1780 год)[21]; Marianna Gudyn (1828 год)[22]; Marta Gudzien (1836 год)[23].

Remove ads

Носьбіты

Гоціны — парафіяне царквы ў Сьвіслачы (Меншчына) на 1889—1892 гады[25].

Гудзіны (Gudzina) — прыгонныя зь вёскі Зарэчча (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].

Гудэны (Guden) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[27].

Гудзіновічы (Gudzinowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Лідзкага павету[28].

Гудзяновічы[29] і Гудыновічы[30] — літоўскія шляхецкія роды.

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гудзінішкі. На гістарычнай Ашмяншчыне існуе дзьве вёскі з назвай Гудзяняты.

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Gottinisdorf

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads