Гудмунд

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гудмунд, Готмант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Годмунд, Гудмунд, Готмунд, Гудмунт або Гутмунт, пазьней Гудмонт або Годмант (Godmund, Guðmundr[1], Gotmundus[2], Gudmunt[3], Gutmunt[4], Goudmont[5], Godmont[6][7], Gudmind[8]) — імя германскага паходжаньня[9][10]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[11], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[12] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tekla Gotmant (1811 год)[14]; Adam Gotmont (1866 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

  • Гудмунд (Guðmundr) — напаўлегендарны скандынаўскі кароль у Ётунгэйме, які кіраваў зямлёй пад назвай Глезісвэлір, вядомай як рай для ваяроў[16]
  • Гудмунд Арасон (Guðmundur; 1161—1237) — рымска-каталіцкі біскуп, шанаваны ў Ісьляндыі як сьвяты і цудатворца

На тэрыторыі цяперашняй Летувы адзначаліся прозьвішчы Гудмонт (Гудмант) і Гутмант у летувізаванай форме[17].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads