Гісторыя Улы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ула — даўняе места Полацкага ваяводзтва, пры ўтоку ракі Ула ў Дзьвіну.

Храналёгія

Remove ads

Інфлянцкая вайна

Thumb
Ульскі замак, гравюра 1568 году

У час панаваньня вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1566 годзе стасункі з Маскоўскім княствам усё больш ускладняліся.Маскоўскі цар Іван IV Жахлівы у дыпляматычных лістах і прамовах дэкляраваў мір, аднак у рэчаіснасьці яго не хацеў; нягледзячы на замірэньне, рабаўнічыя аддзелы з Масковіі пляжылі памежныя літоўскія правінцыі. А тым часам цар Іван IV, рыхтуючыся да вайны, загадаў закласьці на захопленых землях некалькі абарончых замкаў, у іх ліку зьявіўся замак каля старажытнага мястэчка пры ўпадзеньні Улы да Дзьвіны на мысе — доўгім і вузкім кавалку зямлі, які далёка ўваходзіў паміж імі і праз гэта быў рэкамі абаронены. Замак у Уле праз геаграфічнае становішча мусіў утвараць для цара пункт стратэгічна важны; таму таго ж году на сойм у Вільню былі ён накіраваў сваіх паслоў. За абавязковую ўмову ставілі яны захаваньне за Масквою Полацкіх правінцыяў з усімі замкамі, у тым ліку і Улы, жадаючы адступленьня Рэчы Паспалітай да мяжы Віленскага ваяводзтва, а таксама патрабавалі ўсе Інфлянты аж да Дзьвіны. Вядома, вялікі князь адкінуў гэтыя ганебныя ўмовы, і вайна зрабілася непазьбежным вынікам няўдалых перамоваў.

У 1568 годзе Жыгімонт II Аўгуст зрабіў вялікую вайсковую падрыхтоўку, сканцэнтраваўшы да 100 000 войска, як падлічваюць нашы храністы, у Радашкавічах, куды і прыехаў з вайсковым аглядам, прабыўшы ў лягеры два месяцы, якія выкарыстаў для навукі і падрыхтоўкі жаўнераў. Калі ж дзяржаўная справа, а менавіта перамовы з інфлянцкімі пасламі ў Горадні, змусілі яго пакінуць лягер, распусьціўшы значную частку сабранага войска і перадаўшы камандаваньне Яну Гераніму Хадкевічу, жамойцкаму старосту, і паслаўшы яго здабываць расейскую крэпасьць Улу. Сам жа вярнуўся ў Горадню. Гэта выправа мела перадусім палітычную мэту; а менавіта падтрымаць меркаваны бунт баяраў, якіх мусіў падбухторыць нейкі шляхціч Казлоў, жанаты з Карсакоўнай. Казлоў быў таемна пасланы ад Літоўскіх сэнатараў да Масквы дзеля сувязі з тамтэйшымі баярамі, мусіў пераказаць ім сакрэтны плян, згодна зь якім баяры мелі выдаць Івана IV каралю, а князя Ўладзімера Андрэевіча пасадзіць на царскі трон. Калі Казлова другі раз паслалі з той сакрэтнай місіяй, ён быў злоўлены і пасаджаны на палю. Калі вайсковыя падрыхтоўкі, зробленыя Жыгімонтам II Аўгустам у такім вялікім маштабе і з такім вялікім розгаласам, праз каралеўскую непасьлядоўнасьць, былі скончаныя, тую нягеглую вайну з гумарам назвалі «Курынай». Ян Геранім Хадкевіч спрабаваў узяць Улу, але беспасьпяхова. Пазьней яго замяніў Раман Сангушка, які ў выніку дзёрзкага прыступу здолеў захапіць адну з наймацнейшых маскоўскіх фартэцыяў на Полаччыне.

У далейшым Ула з замкам зрабілася памежнай цьвярдыняй супраць нападаў Масквы. У 1580 годзе Стэфан Баторы рыхтаваўся да паходу на Вялікія Лукі. У Чашніках ён зьбіраў войскі, а пасьля прыняцьця там маскоўскага пасла асабіста выехаў да замка ў Вуле з мэтай яго ўзмацненьня для абароны краю, які заставаўся бяз войска, што рушыла на Вялікія Лукі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads