Гітарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гітарт (Кітарт), Гедарт (Гетарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гідард, Гедэрт або Гадэрт (Gidheard, Gạddert[1], Gaddert[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kithortowicz częsc dóbr swoich w Tobolie w starostwie grodzieńskim (каля 1541 году)[8]; а Яна Кгитортовича з братом его Мартином и з их сыны служба (29 ліпеня 1552 году)[9]; uroczisscza Githorthowsczizny (1558 год)[10]; Александромъ Кгетортомъ (1556 год)[11]; Giedort Szalida (23 красавіка 1670 году)[12]; od Giedarta cywuna birżańskiego (30 чэрвеня 1698 году)[13]; Izydor Wincenty Giedart[14], Benedykt Giedartt[15] (1840 год).
Remove ads
Носьбіты
Гітарты (Gitort) гербу Гейштар[16] — літоўскі шляхецкі род[17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads