Дзенгель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзенгель (Дангель, Дангела), Дзінгайла (Дзінгель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дэнгель, Дынгель або Дынгела (Dengel, Dingel[1], Dingela[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дан- (дэн-) (імёны ліцьвінаў Данейка, Данар; германскія імёны Danica, Danhari) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[3] або стараангельскага denu 'даліна'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

У Прусіі адзначалася імя Dangele / Dyngel (1384 і 1419 гады)[6]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Danggel[7], Dengel[8] і Dingel[9][10].

У Польшчы ў 1656 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Dangiel[11].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Дангель (Dangiel), Дангела (Dangieło) і Дангелевіч (Dangielewicz)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре немоноитские, Юреи Динкгаиловичъ (26 верасьня 1495 году)[13]; Antonina Dongiel (1752 год)[14]; Jan Dangielowicz (9 лютага 1785 году)[15]; Jozef Dziengielewicz (23 красавіка 1795 году)[16]; Marianna Dzięgiel[17], Wiktoria Dzingiel[18] (1798 год); Georgium Dzingielewicz (7 сакавіка 1804 году)[19]; Konstancja Dziengiel (1806 год)[20]; Stefan Benedykt Dangiel (1828 год)[21]; Dziengielewicz (1831—1863 гады)[22].

Remove ads

Носьбіты

Дангелі (Dangiel) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[24].

Дзенгелевічы (Dziengielewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[25].

Дзенгелы (Dziengełł) гербаў Пабог і Памян — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[26].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads