Данута Бічэль

беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар. 1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.

Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча.

У 1988 годзе выступіла ў Гарадзенскім унівэрсытэце на круглым па пытаньнях карыстаньня беларускае мовы ў БССР. Яна выказвалася за пераход усіх ВНУ БССР на беларускую мову[2]. Д. Бічэль-Загнетава расказала пра сваю дзейнасьць па пашырэньні сеткі беларускіх клясаў у сярэдніх школах Горадні, Ліды. Яна разам з сябрамі «Паходні» гаварыла з бацькамі СШ № 25 (Горадня), а з бацькамі СШ № 15 (Горадня) не змагла, бо забараніў сустрэчу дырэктар школы. У Лідзе сябры «Руні» гаварылі з бацькамі СШ № 6 (Ліда), і 17 асоб напісалі заяву на вучобу сваіх дзяцей па-беларуску.

Зь верасьня 1988 — сяброўка БНФ. Сяброўка Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).

Remove ads

Творчасьць

У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).

Remove ads

Кнігапіс

Відэа

Аўдыё

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads