Даніла Райцаў
беларускі савецкі партызан From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніла Фядотавіч Райцаў (1914, Міхалкова, цяпер Віцебскі раён, Беларусь — 1996, Беларусь) — арганізатар беларускага савецкага партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці.
Камандзір партызанскай брыгады імя камсамолу (1942—1943). Старшыня Сураскага раённага выканаўчага камітэту (1943—1945). Заслужаны мэліяратар Беларускай ССР (1966). Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1929 годзе скончыў Ноўкінскую фабрычна-заводзкую 7-гадовую школу (Віцебскі раён, Беларуская ССР). Затым скончыў 6-месячныя настаўніцкія курсы. Пасьля гэтага 2 гады працаваў настаўнікам у Курынскай пачатковай школе. У 1932 годзе паступіў у Горацкі сельскагаспадарчы інстытут на зеплеўпарадкавальны факультэт. У 1935 годзе датэрмінова здаў экзамэны і быў накіраваны землеўпараднікам у Сураскі раён загадам народнага камісара земляробства СССР, дзе ажаніўся на лекарцы Вользе Міхайлаўне. У 1935 годзе ўступіў ва Ўсесаюзную камуністычную партыю. У красавіку 1941 году атрымаў прызначэньне начальнікам геадэзічнай групы на вайсковую будоўлю № 12-39 лётнішча ў вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёну (Вялейская вобласьць)[1]. У 1941 годзе атрымаў вайсковую годнасьць капітана.
22 чэрвеня 1941 году вярнуўся з камандзіроўкі ў Сураж, адкуль выправіў жонку з 6-гадовым сынам і нованароджанай дачкой у тыл. Загадам Народнага камісарыяту ўнутраных справаў Беларускай ССР быў накіраваны ў Віцебск, а затым будаваць лётнішча каля Суражу. Праз хуткае набліжэньне немцаў абсталяваньне лётнішча зьнішчылі. На даручэньне сакратару райкаму Камарова ўзначаліў раённую выведку. 11 ліпеня 1941 году ў Сураж уварвалася 8 нямецкіх танкаў. У той дзень Райцаў узяў удзел у засадзе на нямецкіх вайскоўцаў, якія пайшлі купацца ў рацэ Касплі. Затым выканалі заданьне па падрыве мосту праз Касплю. Пасьля сыходу ў бок Касплянага лецішча ўступіў у партызанскі атрад Міная Шмырова колькасьцю 100 чалавек. У верасьні 1941 году атрад спыніўся ў Ноўкінскім лясьніцтве. Узяў удзел у падрыве паромнай пераправы празь Дзьвіну, каб спыніць пастаўку немцам у Віцебск забранага ў насельніцтва харчаваньня. Пазьней тройка ягоных партызанаў з засады на дарозе Шухвасты — Віцебск на поўнач ад горада зьнішчыла нямецкі легкавік з брыгадным правадыром і іншымі афіцэрамі ахоўных атрадаў. Пасьля гэтага нямецкія акупанты абвясьцілі ўзнагароду ў 50 000 рублёў за выдачу Данілы Райцава[1].
28 сакавіка 1942 году ахоўны батальён з 500 нямецкіх вайскоўцаў атрымаў загад зьнішчыць створаны ў лютым партызанскі атрад Райцава ў трохкутніку Віцебск — Гарадок — Сураж. Атрад Райцава зладзіў засаду каля вёскі Платы (Курынскі сельсавет, Віцебскі раён), у якой загінула 320 нямецкіх вайскоўцаў. Сярод 4 загінулых партызанаў быў кулямётчык Міхаіл Сільніцкі, які быў у тройцы ранейшых засаднікаў на брыгаднага правадыра немцаў. Сільніцкі пасьмяротна атрымаў годнасьць героя Савецкага Саюзу. Яшчэ 25 партызанаў удалай засады атрымалі ордэны і мэдалі паводле Ўказу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. Да 1 траўня 1942 году атрад Райцава вырас да 1500 партызанаў. Зь лютага па верасень 1942 году загадваў вывадам 10 000 мірных жыхароў Віцебскага, Гарадоцкага і Сураскага раёнаў у тыл празь Віцебскую браму ў нямецкім фронце. У лістападзе 1942 году атрад Райцава пераўтварылі ў партызанскую брыгаду імя камсамолу[1]. Да яе далучыліся партызанскі атрад імя Сяргея Лазо і атрад «Сібірак».
У ходзе Нямецка-савецкую вайну Райцаў быў паранены, атрымаўшы інваліднасьць. Таксама ён страціў 14 родзічаў. Нямецкія захопнікі расстралялі бацьку Фядота Пахомавіча, маці Пелагею Сьцяпанаўну і сястру Кацярыну з малалетнім сынам. Зь нямецкай няволі не вярнуліся сёстры Марыя і Соф'я[1]. У сьнежні 1943 году частку брыгады імя камсамолу накіравалі ў Сеньненскі раён. З астатніх 363 партызанаў утварылі пяхотны полк у складзе Чырвонай арміі. У 1943—1945 гадоў Райцаў узначальваў Сураскі раённы выканаўчы камітэт.
Ад 1955 году кіраваў Дзьвінскай управай асушальных сетак. За гэта атрымаў ордэн Знак пашаны, а ў 1966 годзе і годнасьць заслужанага мэліяратара Беларускай ССР. Захаваў архіў партызанскай брыгады імя камсамолу, які ягоная жонка перадала Віцебскі абласны музэй[1].
Remove ads
Памяць
20 кастрычніка 2017 году Віцебскі гарадзкі Савет дэпутатаў перайменаваў Школьную вуліцу ў вуліцу Данілы Райцава. 21 жніўня 2020 году Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт прысвоіў школе № 42 імя Данілы Райцава, дзе ў 2022 годзе адчынілі яго музэйны пакой. Па праспэкце Люднікава на доме № 15 зьмясьцілі памятную дошку пра Райцава як камандзіра партызанскай брыгады і ганаровага грамадзяніна Віцебска. Курынская школа зьмяшчала сьцяг брыгады, якой загадваў Райцаў. Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны зьмяшчаў матэрыялы пра Райцава.
Remove ads
Бібліяграфія
- Райцаў Даніла Фядотавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыкл. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд) [і інш.]. - Мн., 1990. - С. 521.
- Райцаў Даніла Фядотавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А.І. Мацяюн. - Мн., 2003. - Кн. 2. – С. 565.
- Райцаў Даніла Фядотавіч // Памяць: Віцеб. р-н: гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў / рэд. кал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў. - Мн., 2004. - С. 682.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads