Даўгялаўшчына
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгя́лаўшчына[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лынтупцы. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгіла (Даўгела, Даўгяла) ёсьць вытворным ад старажытнага германскага імя Daugo[2]. Адзначаліся старажытная германскія імёны Dagila (Dahilo) і Dagalo[3].
Гісторыя
У другой палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 5 двароў, 44 жыхары. У 1905 г. 49 жыхароў, 91 дзесяціна зямлі, у 1909 г. 10 двароў, 54 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 45 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 61 жыхар) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1952 г. арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева. Уваходзіла ў саўгас «Жамыслаўль», затым «Суботнікі». У 1970 г. 50 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 9 двароў. 17 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 17 чалавек, 9 двароў
- 2009 год — 10 чалавек[4]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads