Даўгіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўгіла, Дагіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Догіль (Дагіль, Догель, Дагель).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Дагіла, Дагіл або Дэгель (Dagila, Dahilo, Dagil[1][2], Degel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[6][7].

Паходжаньне імя Даўгіла ад германскага імя Daugo і яго адпаведнасьць германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Degil[9].

У Прусіі бытавала імя Даўгіл: Daugil (1344, 1354 і 1358 гады)[10], Dawgill (1397 год)[10], Stephanus Dawgil (1407 год)[10].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Тагіл (Tagil)[11], Даўгілевіч (Dawgilewicz, Dowgilewicz), Даўгіла (Dowgiłło), Даўгіловіч (Dowgiłłowicz)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека вакиницкого Троцъкого повета, а Гануса Довкгиловича (13 сакавіка 1499 году)[13]; Юреи Довкгилович[14], Богдановая Довкгиловича Дорота[15], Пашко Довкгиловичъ… Юри Довкгиловичъ[16], Янел Довкгиловичъ… Хрщон Довкгиловичъ[17], Довкгил Можутевичъ[18], Сташко Довкгилович[19] (1528 год); Szyenko, Sthaszyuk Dagulyewyczey (1552—1555 гады)[20]; Marcin Daugielowicz (1561 год)[21]; вознымъ того жъ повету Остриньского Павломъ Матеевичомъ Докгилемъ… Докгилемъ… Докгилемъ… Докгила… Докгилемъ (18 студзеня 1566 году)[22]; Петръ Докгилевичъ… Павелъ Докгилевичъ… Стась Миклашевичъ Докгиль… Матей Шимъковичъ Докгилевичъ (1567 год)[23]; Jakub Dogil (1690 год)[24]; Pater Bonifacius Daugielewicz (каля 1700—1702 гадоў)[25]; Marthae Daugiłowiczowna (24 красавіка 1710 году)[26]; Jan Towgilewicz (1733 год)[27]; Jerzy Dowgiłowicz (1764 год)[28]; Stefan Dowgill (4 кастрычніка 1765 году)[29]; Dogil Kazimierz… Józef Dogil… Dominik Dogil (7 лістапад 1765 году)[30]; Simon Dowgiłła (1798 год)[31]; Wawrzyniec Dagiel (1815 год)[32]; Gordan Wincenty Dagil (1827 год)[33].

Remove ads

Носьбіты

Даўгелевічы (Dowgielewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Новых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[36].


Догіль (Dogil) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[37].

Даўгелевічы (Dowgielewicz) гербу Нечуя — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[38].

Даўгілы, Даўгеловічы, Догілі[39] і Даўгілы-Ляўданскія[40] — літоўскія шляхецкія роды.

На 1906 год існавала вёска Даўгелева ў Пасінскай воласьці Люцынскага павету Віцебскай губэрні[41].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Даўгелішкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads