Даўгайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгайла (Даўгала, Дагала, Даўгела) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Дагала або Дэгел (Dagalo, Dæggel[1], Dægel[2][a]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[6][7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Даўгайла азначае «здольны да жвавасьці»[9].
Адпаведнасьць імя Даўгайла (Даўгіла) германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Daugel (Daugehl, Daugill)[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Даўгайла (Dowgajło), Даўгала (Dowgało, Dowgała, Dowgałło), Даўгаль (Dowgal), Даўгела (Dawgieło, Dawgiełło), Даўгяловіч (Dawgiełowicz, Dowgiełowicz), Даўгялевіч (Dawgielewicz, Dowgielewicz)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Dangel[12], Dawgen[13], Dangel[14] (Daugel[15]; 2 кастрычніка 1413 году); Dawgali vexilliferi Wyłnensis (1 верасьня 1431 году)[16]; Dewgel (15 траўня 1432 году)[17]; Dovgal (15 кастрычніка 1432 году)[18]; Dawgal vexilliseri Wylnensis [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[19]; Stanislaus alias Dowgalo (9 красавіка 1437 году)[20]; Dowgal Gyrdowicz (24 чэрвеня 1437 году)[21]; Довкгаило (1440—1492 гады)[22]; Dowgone (Dowgon[15]; 16 красавіка 1444 году)[23]; Andrus Nacz Dowgyalowycz (2 лістапада 1449 году)[24]; дворец Довкгаилов Воишвиловича[25], Довкгаило Воишвиловичъ[26], Докаилу Воишвиловичу Никелева земля пуста[27] (9 лістапада 1449 году); пан Юшко Довгайлович (9 ліпеня 1463 году)[28]; Dawgenis (6 лютага 1481 году)[29]; Довъкгайло (9 чэрвеня 1508 году)[30]; у бояр Ковенского повета… в Римка Ловриновича Довкгоиловича (14 чэрвеня 1514 году)[31]; продалъ былъ Дакгалу Лавеиновичу… Довъкгаилу… Довъкгала… Довъкгале… Довъкгола… Давкгала (28 лютага 1520 году)[32]; Лютко Довкгаиловичъ, Мицъ Довкгаиловичъ (1528 год)[33]; земль пустовъских у повете Ковеньскомъ Румъшыское волости… Довъкгаловъщину (10 лістапада 1529 году)[34]; люди его милости волости Мерецъкое… Богдана Довъкгаловича (3 верасьня 1537 году)[35]; люди его милости волости Мерецъкое… Богдана Довкгяловича (5 верасьня 1537 году)[36]; Судко Довкгалович (1538 год)[37]; а Грыгор Давъкголовичъ (8 верасьня 1539 году)[38]; Dougieło (1565 год)[39]; Родъ Довкгойловъ[40], Станиславъ Довкголевичъ[41] (1567 год); Jędrzey Dougielewicz (23 кастрычніка 1655 году)[42]; Paulus Daugiella (сакавік — красавік 1656 году)[43]; Dawgielowicz (1666 год)[44]; Dawgielewicz (1726 год)[44]; Daugiełło (1754 год)[44]; Dowgołowicz (1755 год)[45]; Dowgieliewicz (1758 год)[44]; Marcin Dowgieło (1797 год)[46]; Katarzyna Daugałło (1804 год)[47]; Franciszek Dałgiełło (1808 год)[48]; Maciej Dołgiełło (1810 год)[49]; Nastazja Dawgało (1821 год)[50]; Dowgiełłowicz Józef (1834 год)[51].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Даўгайла († па 1437) — харужы земскі літоўскі і віленскі, меў сына Юрыя (Юшку)
- Даўгайла Войшвілавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Даўгайла — зямянін валынскі, які ўпамінаецца ў 1508 годзе
- Лютка Даўгайлавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Міц Даўгайлавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхал, Юзэф, Аляксандар, Юзэфа, Паўліна і Тэрэза Даўгелевічы (Daugielewicz) — уладальнікі гаспадаркі ў Жыдзішках каля Трокаў на 1935 год[52]
- Уладзіслаў, Марыя, Ян, Ганна і Валеры Даўгелі (Dawgiel) — уладальнікі гаспадарак у Васевічах каля Лучаю на 1932 год[53]
Даўгелевіч (Daugielewicz, Dowgielewicz) і Даўгела (Dovgelo) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[54].
Даўгяля (Dowgiallo) і Даўгялёвіч (Dowgialowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[55].
На 1906 год існавала вёска Даўгалы (Доўгалы) у Гарадоцкім павеце Віцебскай губэрні[56].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Даўгялавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Даўгялаўшчына, на гістарычнай Лідчыне — Даўгялішкі. Назву Даўгялы маюць вёскі на гістарычнай Лідчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Апроч таго, у Вялікабрытаніі адзначалася назва мясцовасьці Dowgalhead[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads