Дзьмітры Вашкель
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Ва́шкель (нарадзіўся 3 студзеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Крумкачоў».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец шаркаўшчынскага футболу. Пазьней гулец выступаў за дубль наваполацкага «Нафтану». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.
У лютым 2014 году выправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[6]. У складзе «Хвалі» адразу стаў гульцом першага складу. Паводле вынікаў cэзону 2014 году пінскі клюб вылецеў у Другую лігу, але Дзьмітры застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 году кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[7], і неўзабаве гулец стаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка».
У пачатку 2017 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2019 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клюб[8]. Аднак, пасьля беспасьпяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лякаматыў»[9]. У пачатку 2021 году, пакінуўшы гомельскі клюб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусьціў увесь cэзон 2021 году. У пачатку 2022 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і «Макслайне», а пазьней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[10]. У сакавіку 2023 году перайшоў у «Макслайн»[11].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads