Дзьмітры Герман
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Ге́рман (нар. 12 жніўня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Астраўцу».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сэзоне 2010 году пасьпяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасьля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза», дзе быў адным зь лідэраў. У лютым 2012 году знаходзіўся на праглядзе ў «Берасьці», але безвынікова[3]. У другой палове 2012 году выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэньні сэзону намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
З лютага 2014 году стаў трэнавацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клюбу сэзон 2014 году. Неўзабаве здолеў замацавацца ў асноўным складзе мазырчукоў і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў. У лютым 2016 году пакінуў «Славію» і выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама»[7], зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў асноўным складзе, гуляў пераважна на пазыцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне 2016 году. У першай палове 2017 году страціў месца ў першым складзе і стаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у асноўным складзе.
У студзені 2018 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[10]. Пазьней, аднак, ня трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 году арандаваў гульца[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе, аднак з чэрвеня да канца сэзону не зьяўляўся на полі праз траўмы. У сьнежні 2018 году пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве прыяднаўся да берасьцейскага «Руху»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[14]. Сэзон 2020 правёў у складзе дзьвінскага «Лякаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе Латвіі і прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году стаў гульцом расейскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клюбам ад трэнаваньняў праз падазрэньні ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 году, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаваньне.
У жніўні 2021 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў сьнежні 2022 году[20]. У студзені 2023 году трэнаваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу. У студзені 2024 году пакінуў «Астравец»[21] ды прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[22], згуляўшы ў складзе пераможцаў Першай лігі амаль усе матчы. На самым пачатку лютага 2025 году стала вядома, што Герман вернецца ў пінскую «Хвалю»[23]. Улетку прыяднаўся да «Астраўцу»[24].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads