Дзяніс Палякоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́с Алякса́ндравіч Паляко́ў (лац. Dzianis Alaksandravič Palakoŭ, нар. 17 красавіка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў абароне берасьцейскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Дзяніс зьяўляецца выхаванцам менскай СДЮШАР «Дынама». Першыя трэнэры — Юры Расолька й Аляксандар Ляўковіч. У 2007 годзе быў запрошаны ў дубль салігорскага «Шахцёру». З 2010 году зьяўляўся гульцом асноўнага складу клюбу.
10 сьнежня 2011 году паміж «Шахцёрам» і БАТЭ было складзена міжклюбнае пагадненьне аб пераходзе абаронцы[6]. У канцы 2017 году перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[7]. У сэзоне 2017—2018 гадоў разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпру. Аднак, ня быў уключаны ў заяўку на эўракубкі на сэзон 2018—2019 гадоў, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з кіпрскім клюбам[8]. Неўзабаве пасьля сыходу з АПОЭЛа стаў трэнавацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў гульцом барысаўскай каманды[9]. Спачатку знаходзіўся на лаве запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.
У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Урал»[10]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сэзону 2019—2020 гадоў заставаўся на лаве запасных, пазьней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 году пакінуў клюб[11].
Улетку 2020 году меў прапановы ад розных беларускіх клюбаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алматынскага «Кайрата»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сэзоне 2020 году дапамог ёй стаць чэмпіёнам Казахстану, а ў 2021 годзе — здабыць бронзавыя мэдалі. У студзені 2022 году было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэньні кантракту сыдзе з «Кайрату»[13]. У лютым 2022 году стаў трэнавацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненьне з клюбам[14]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.
У сьнежні 2022 году падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Гапаэлем» з Хайфы[15]. У пачатку жніўня 2024 году беларус пакінуў ізраільскую каманду, а ўжо ў канцы месяца ўзмоцніў шыхты сталічнага «Дынама»[16]. У складзе каманды згуляў сем матчаў у Найвышэйшай лігі і дзьве сустрэчы ў Лізе канфэрэнцыяў. Пакінуў сталічны клюб і ў другой палове лютага 2025 году ўзгодніў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[17].
Міжнародная
Дзяніс ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане.
17 лістапада 2010 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Аману ў Маскаце (4:0)[18]. Выйшаў на 75-й хвіліне замест Ігара Шытава, хоць сам сьцьвярджаў, што не разьлічваў на гэткую доўгую для сябе гульню[19].
Remove ads
Дасягненьні
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2014, 2015, 2016, 2017
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2015, 2016, 2017
«Шахцёр»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011
АПОЭЛ:
- Чэмпіён Кіпру: 2018
«Кайрат»:
- Чэмпіён Казахстану: 2020
«Астана»:
- Чэмпіён Казахстану: 2022
«Дынама» Менск:
- Чэмпіён Беларусі: 2024
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads