Доман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доман (Дотман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тотман, пазьней Доман (Totman, Domann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Туцейка, Тутыла, Дудзен; германскія імёны Tuoticha, Tuotilo, Duden) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Домана (XI ст.)[5]; Домане (2-я пал. XII ст.)[6]; у Домана (сярэдзіна 1340-х — 1370-я гады)[7]; люди Домановичи (1440—1492 гады)[8]; Doman Juskowic a Herman Staszkiewic (1558 год)[9]; Iwan Domanowicz… Iwan Domanowycz… wdowa Domanowyczowa… Lyewka Damanowycz (1552—1555 гады[10], 1561—1566 гады[11]); Щасны Домановичъ… Иванъ Домановичъ… Федоръ Домановичъ (1565 год)[12]; Савка, Петрахъ Доманичи (1563 год)[13]; Иванъ Домановичъ, подсудокъ Пинский… Борисъ Домановичъ… Левковая вдова Домановича[14], Федоръ Онцушкевичъ Домановичъ[15], Иванъ Анцушковичъ Домановичъ[16] (1567 год); Iwan Domanowicz podsędek piński, z powiatu mozyrskiego (1 ліпеня 1569 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Доман — жыхары Ноўгараду, якія ўпамінаецца ў XI—XIV стагодзьдзяў
- Іван Даманавіч — пінскі зямянін, які ўпамінаецца паміж 1561 і 1566 гадамі
- Вінцэнт, Юзэф, Ян і Марыя Дотманы (Dotman) — уладальнікі гаспадарак у Луцку каля Паставаў на 1933 год[18]
На 1900—1906 гады існаваў маёнтак Даманава ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[19][20].
На 1901 год існавала сяло Доманічы (Даманічы) у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[21].
На 1904 год існавалі дзьве вёскі і паселішча Доманава (Даманова) у Красьнянскім павеце, паселішча Доманічы (Даманічы) у Рослаўскім павеце, а таксама вёскі Верхнія і Ніжнія Доманічы (Даманічы) і сядзіба Доманічы (Даманічы) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[22].
На 1906 год існавала вёска і фальварак Доманава (Даманова) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[23].
На 1910 год існаваў фальварак Даманы (Доманы) у Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[24].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Даманы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Даманоўшчына. Назву Даманавічы маюць вёскі на гістарычных Мазыршчыне і Случчыне, назву Даманава — вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Падляшшы і Слонімшчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads