Тутыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тутыла (Тутэль), Татыла, Дудэла (Дудэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Додыла, Тутыла або Татыла, пазьней Дудэль (Dodilo, Tuotilo, Totila, Dudel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Туцейка, Дудзен, Доман; германскія імёны Tuoticha, Duden, Domann) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Высокодворскомъ повете тежъ дали ему людеи наших служебныхъ… а Довоина Тутыловича (12 траўня 1511 году)[4]; урадникъ твои Тутило[a] тотъ замокъ у ее врадника Ивашъка Билдеика (3 лютага 1531 году)[5]; тяглых людей у Высоковдворскомъ же повете… а Довойна Тутиловича (16 кастрычніка 1533 году)[6]; Jakub Dudela (15 траўня 1567 году)[7]; Tomasz Dudeła… Waliul Dudeła (7 красавіка 1610 году)[8]; Jan Dudeło (23 красавіка 1693 году)[9]; sioło Urliki... Jan Dudeła (23 сакавіка 1698 году)[10]; Bałtromiey Michał Dudelewicz, ienerał J. K. Mci wdztwa Wilen. (24 красавіка 1753 году)[11].

Remove ads

Носьбіты

  • Татыла-Бадвіла ( 552) — кароль остготаў
  • Тутыла — ураднік літоўскага князя Ільлі Канстантынавіча Астроскага, які ўпамінаецца ў 1531 годзе
  • Яська, Уладзіслаў, Герасім, Нікіфор, Ямеля і Мікіта Карэты Дудзелы — жыхары вёскі Дворнага (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1717 годзе[12]
  • Лесько і Тымох Тутулы — жыхары мястэчка Гарадной, якія ўпамінаюцца ў 1747 годзе[13]

Дудэлі (Dudel) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14].

Дудэлевічы (Dudelewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[15].

Тутэлі — літоўскі шляхецкі род[16].

Remove ads

Заўвагі

  1. Іншы варыянт прачытаньня Тупило

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads