Дубаносы (Менская вобласьць)
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубано́сы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1847 годзе вёска маёнтку Янушава Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка В. Корсака, 4 двары, 34 жыхара. У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага паветуа Віленскай губэрні, 87 жыхароў.
У 1921 годзе вёска Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. 21 двор, 124 жыхары.
У 1931 годзе вёска Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. 22 двор, 124 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.
У 1948 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Дзяржынскага. Пазьней вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 98 жыхароў
- 1997 год — 14 двароў, 23 жыхары
- 2009 год — 9 чалавек[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads