Дэймонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэймонт (Дэмонт, Дзімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Даймунд або Дэймунд, пазьней Дэймант (Daimundo, Deimund[1], Daymont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэймант (Deymont)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Demontowicz (1671—1681 гады)[8]; Deymontowna (21 лістапада 1762 году[9] і 14 лістапада 1773 году[10]); mieszczan… Tadeusz Deymontowicz (красавік 1796 году)[11]; mieszczan… Kazimierza Deymątowicza… Kazimierzu Deymąntowiczu (7 сакавіка 1797 году)[12]; Piotr Dejmontowicz (1798 год)[13]; Stanisław Dejmont (1799 год)[14]; Michał Deymont[15].
Remove ads
Носьбіты
- Ёсіф Банавэнтуравіч Дэймантовіч (Деймонтович) — шляхціч з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні маёнтак Тытвідышкі на 1882 год[16]
- Аляксандра Якімаўна Дэмантовіч (Демонтович) — шляхцянка з ваколіцаў Шаўляў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[16]
- Тэадозія Міхалаўна Дзімантовічава (Димонтовичева) — шляхцянка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[17]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads