Дэрвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэрвін (Дзеравін, Дырвін, Дэрвінь, Дарвінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Дэрвін або Дырэвін (Deorwine, Derwine, Derwin[1], Direwine, Dyrevine[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Diericke, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер', а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Derwinus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Derwiniewicz (1671—1681 гады)[6]; Derwinie (1744 год)[7]; Darwiniowna (1782 год)[8]; Derwiniowna (1787, 1788, 1789 і 1790 гады)[8]; Derwin (1802, 1805 і 1807 гады)[9]; Dyrwin (1807 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
Дэрвін (Derwin) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].
На 1901 год існавала сяло Дзеравіны на поўначы Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні[11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads