Дзірмант

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзірмант (Дырманд, Дзірмунт, Дырмунт, Цірмонт), Дзермант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Цірмунт або Дэрмунд, пазьней Дырмунт або Дырмонд (Tiermunt, Deormund, Diermunt[1], Dyrmond[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Тырольдзь, Дзірман; германскія імёны Diericke, Tirold, Direman) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Дзірмант азначае «гарлівы зьвер»[7].

Адпаведнасьць імя Дзірмант германскаму імю Deormund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэрмант (Dermont)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dirmant Souininouicz (1387—1394 гады)[11]; людеи у Вилкеискомъ жо повете… Моца Дырмонътовича (2 сьнежня 1522 году)[12]; Дирмонтъ (29 красавіка 1539 году)[13]; Яномъ Дырмонътомъ Сивицкимъ, подсудкомъ (16 чэрвеня 1623 году, 3 і 9 чэрвеня 1625 году, 13 і 22 чэрвеня і 6 і 12 кастрычніка 1626 году, 12 студзеня 1627 году)[14]; pan Jan Dyrmont Siwicki, podsędek Witeb. (3 кастрычніка 1641 году)[15]; его мст пна Томаша Дөрмонта Сивицкого, судю кгродского Витебского[16], Tomasz Dermont Siwicki[17] (4 кастрычніка 1641 году); дом млти пана Томаша Дырмонта Сивицкого суди кгродского Витебского (15 кастрычніка 1641 году)[18]; Dirmont (1670 год)[19]; Mikołaj Dyrmunt (1690 год)[20]; Teresa Thirmont (1753 год)[21]; panom Janowi Dermontowi (13 лістапада 1764 году)[22]; Maciej Dirmuntt (1777 год)[23]; Dermont (1789 год)[24]; Tadeusz Dyrmunt (9 лютага 1791 году)[25][a].

Remove ads

Носьбіты

З XVII ст. прыдомкам Дзермунт або Дырмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Сільніцкіх гербу Корчак зьменены[30].

Дырманты гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[31].

Дырманты (Dyrmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[32].

Дырмунты[33], Дырмунты-Сівіцкія[34] і Дырмунты-Юсевічы[35] — літоўскія шляхецкія роды.

Дэрманты-Сівіцкія — літоўскі шляхецкі род[36].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Сьцірмант (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[26]): люди нашы у повете Троцкомъ, лейти… Стирманта Остейковича (сьнежань 1534 году)[27]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads