Ельніца (Мядзельскі раён)
вёска ў Княгінінскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́льніца[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 13 км на поўнач ад Княгініну. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1847 год — зьяўлялася вёскай маёнтку Янушэва Вялейскага павету Віленскай губэрні, уладаньне памешчыка В. Корсака. Вёска налічвала 5 двароў і 52 жыхароў.
- З 1900 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету, налічвала 100 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 20 двароў і 125 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 16 ліпеня 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавету.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 177 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 26 жыхароў
- 1999 год — 43 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 26 двароў, 50 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы працуе крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads