Княгінін

вёска ў Княгінінскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Княгінін
Remove ads

Княгі́нін[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Княгінінскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі МаладэчнаПолацак.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

  • Упершыню вёска згадваецца ў 15 стагодзьдзі. У 1493 годзе Княгінь, паводле Актаў Літоўскай мэтрыкі, зьяўлялася шляхецкай уласнасьцю.
  • 16 стагодзьдзе — кароль Жыгімонт Стары падараваў сяло Княгінін Е. Сьлізьню, пазьней яно перайшло ва ўладаньні Паклеўскіх-Казелаў. Зьяўлялася маёнткам Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
  • 1718 год — пабудаваная царка пад кіраўніцтвам Г. Радзевiча. Царква зьяўлялася ўніяцкай до 4 красавіка 1842 году[2].
  • З 1793 году Княгінін знаходзіцца ў складзе Расейскай імпэрыі і зьяўляецца цэнтрам воласьці ў Вялейскім павеце, якая складалася з 10 сельскіх грамадаў, 55 населеных пунктаў, 473 двароў, 6051 жыхар і 17 696 дзесяцінаў зямлі.
  • 1846 год — маёнтак Княгінін зьяўляўся ўладаньнем К. І. Казелы і складаўся з 5 вёсак і засьценка. У маёнтку разьмяшчаліся 3 карчмы, 2 млыны (вадзяны і валовы), вінакурня і 26 дваровых сялянаў. У 1890 годзе ў вінакурні разьмяшчалася паравая машына і працавалі 11 рабочых.
  • З 1866 году ў Княгініне працавала мужчынская народная вучэльня, дзе ў 1892/93 навучальным годзе вучыўся 71 хлопчык. Таксама дзейнічала жаночая народная вучэльня, дзе ў 1892/93 навучальным годзе вучыліся 15 дзяўчынак.
  • 1897 год — сяло, складалася з 12 двароў і 51 жыхара. Тут разьмяшчалася валасное кіраваньне, вучэльня, крама, карчма.
  • 1904 год — на месцы вёскі знаходзіліся сяло і маёнтак Княгінін-Стары. У сяле былі 17 жыхароў і 2 праваслаўныя сядзібы (4 і 5 жыхароў). Маёнтак зьяўляўся ўладаньнем Казелы і налічваў 46 жыхароў. У маёнтку знаходзіліся царква, сельскі ўрачэбны ўчастак, казённая вінная крама.
  • Падчас Першай сусьветнай вайны ў Княгініне разьмяшчаўся вайсковы шпіталь. На вясковых могілках пахаваныя каля 2,5 тысячаў салдатаў расейскай арміі, якія загінулі падчас Нарачанскай апэрацыі, што праводзілася ў сакавіку 1916 году.
  • 1917 год — створаны валасны савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
  • 1918 год — у былым маёнтку была адчыненая школа.
  • 1921 год — фальварак Стары-Княгінін знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, а фальварак Княгінін — у складзе Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У фальварках былі 3 двары, 67 жыхароў і 3 двары, 15 жыхароў адпаведна. Таксама тут знаходзіўся паліцэйскі ўчастак.
  • У 19251927 гадох у вёсцы быў арганізаваны драматычны гурток пад кіраўніцтвам А. П. Антановіча. Гурток праводзіў асьветніцкую работу сярод насельніцтва. У чэрвені 1926 году сябры гуртка сталі сябрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
  • З 12 кастрычніка 1940 году вёска зьяўляецца цэнтрам Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
  • 1949 год — створаны калгас «Шлях да камунізму», куды ўвайшлі 47 гаспадарак вёсак Княгінін і Васюлькі.
  • З 1957 году вёска зьяўляецца цэнтрам саўгасу «Крывічы».
  • 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
  • З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
  • 12 лістапада 1966 году — населеныя пункты Княгінін, пасёлак чыгуначнай станцыі Княгінін, Стара-Княгінін, Міцькавічы, Васюлькі былі аб’яднаныя ў адзін — вёску Княгінін.
Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 843 жыхары
  • 1999 год — 1011 жыхароў
  • 1 студзеня 1997 году — 464 двары, 1097 жыхароў

Інфраструктура

Па стане на 1997 год у вёсцы разьмяшчаліся будынак выканаўчага камітэту Княгінінскага сельсавету, канторы саўгасу, чыгуначнай станцыі, аддзяленьні сувязі і ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, абмуляторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, сталоўка, 7 крамаў, 2 прыватныя крамы, сярэдняя школа, дзіцячы садок, хлебапрыёмнае прадпрыемства Вялейскага камбікормавага заводу, аддзяленьне сельгасхіміі, сельгастэхніка, раённая нарыхтоўчая кантора, гаспадарчы двор саўгасу, рамонтныя майстэрні, жывёлагадоўчы комплекс і фэрма, міжраённая жыльлёва-камунальная гаспадарка, газанапаўняльная станцыя, асфальтава-бэтонны завод, малое прадпрыемства «Віком», база райспажыўсаюзу.

Помнікі архітэктуры

У вёсцы знаходзіцца помнік архітэктуры — драўляная царква 19 стагодзьдзя.

Ушанаваньне памяці

У 1965 годзе ў цэнтры Княгініна ў гонар ушанаваньня памяці 36 вяскоўцаў, якія загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны, быў усталяваны абэліск.

Асобы

Вёска зьяўляецца радзімай:

Дадатковыя зьвесткі

У 1924 годзе ўпаўнаважаны ад сялянаў вёсак Васюлькі, Міцкавічы, Княгінін і чыгуначнай станцыі Крывічы Я. Антановіч падаў школьнаму інспэктару Вялейскага павету прашэньне замяніць існую ў Княгініне польскую школу на беларускую, а таксама 32 дэклярацыі на 52 дзяцей, бацькі якіх дамагаліся школы на роднай мове. Інспэктар адмовіў, саслаўшыся на тое, што «мала беларусаў».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads