Жалезьнікі (Менская вобласьць)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жале́зьнікі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Жалезьнікі ўваходзяць у склад Занарацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1846 год — існавалі 2 вёскі ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 10 двароў і 96 жыхароў, а другая — 9 двароў і 89 жыхароў.
- 1904 год — вёска мае назву Жалезьнікі, насельніцтва складае 226 жыхароў.
- 1907 год — зноў 2 вёскі: Жалезьнікі 1-я з насельніцтвам у 157 жыхароў і Жалезьнікі 2-я з насельніцтвам у 151 жыхара.
- Падчас Першай сусьветнай вайны зь верасьня 1915 году вёска акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны і пазьней спаленая. З 18 па 28 сакавіка 1916 году ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскай арміі Паўночнага і Заходняга фронтаў.
- 11 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 57 двароў і 232 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (57 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1950 год — створаны калгас «Перамога».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1960 год — 193 жыхары; 1 студзеня 1997 году — 48 двароў і 107 жыхароў; 1999 год — 91 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 30 лістапада 2007 году — 100 жыхароў[2]; 2010 год — 96 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads