Жылічы (пасёлак, Магілёўская вобласьць)
пасёлак у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жы́лічы[2] — пасёлак у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Качэрычаў на беразе ракі Добасны (прытока Дняпра)[3]. Адміністрацыйны цэнтар Добасьненскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына

Першыя згадкі пра паселішча датаваныя XIV стагодзьдзем. Маёнтак Жылічы належаў князям Трабскім, пасьля перайшло ва ўладаньні Хадкевічаў.
У пачатку XVII стагодзьдзя ва ўладаньнях Сапегаў, у пачатку XIX — Булгакаў. Ігнаці Булгак збудаваў у Жылічах у 20-30-я рокі XIX стагодзьдзя палац, зладзіў гаспадарку. У 1897—1915 роках дзейнічала вінакурня.
У 1909 року адкрытая земская школа[3]. У 1920 року створаны саўгас «Жылічы». У пачатку 1920-х адкрытая 4-гадовая школа. Працаваў гурток па ліквідацы непісьменнасьці для дарослых. У палацы ў 1925 року разьмешчаная сельскагаспадарчая артэль. У 1927 року створаны калгас, у 1928 — вінакурня. У 1930 року ў палацы был адкрыты сельскагаспадарчы тэхнікум. У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 року да канца чэрвеня 1944 року — пад нацыскай акупацыяй.
У 1965 року саўгас «Жылічы» быў аб’яднаны з навучальна-вытворчай гаспадаркай сельскагаспадарчага тэхнікуму ў саўгас-тэхнікум «Жылічы».
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе:
- 1897 — 489 жыхароў
- XX стагодзьдзе:
- 1909 — 492 жыхары
- 1959 — 440 жыхароў
- 1970 — 1109 жыхароў
- 1986 — 707 жыхароў
- XXI стагодзьдзе:
- 2002 — 749 жыхароў
- 2007 — 1388 жыхароў[3]
- 2009 — 1131 жыхар
Турыстычная інфармацыя
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads