Балоча
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бало́ча[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтру, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля ракі Балачанка.
Remove ads
Гісторыя
Сьвіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Сьвіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі вёскі Суцін — Арэшкавічы — Балоча. Па пісьмовых крыніцах сярэдзіны XVI ст. вядома як шляхецкае ўладаньне ў Менскім павеце ВКЛ.
Пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі ў 1793 годзе ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. За час вайны была два разы спаленая.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- пачатак XX ст. — 30 двароў, 209 жыхароў. У маёнтку Балоча — 1 двор, 69 жыхароў
- 1917 год — 41 двор, 244 жыхары. У маёнтку Балоча — 1 двор, 53 жыхары
- 2002 год — 17 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads