Залесьсе (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зале́сьсе[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 110 жыхароў.
У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 21 двор, 126 жыхароў.
У 1931 годзе ў Крывіцкай гміне Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 21 двор, 123 жыхары[2].
З 12.10.1940 году ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[3]. З 27.03.1959 году ў Пузырскім сельсавеце[4], з 20.01.1960 году ў Менскай вобласьці, з 25.12.1962 году ў Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя «Герой працы». З 1975 году вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 110 жыхароў
- 1997 год — 17 двароў, 31 жыхар
- 2009 год — 13 чалавек[6]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads