Заляшаны (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заляша́ны[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Заляшаны месьцяцца за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 15 км на паўночны захад ад Камянцу, за 54 км на поўнач ад Берасьця, за 30 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адносілася да Ходаскай сельскай грамады.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 9 двароў, 64 жыхары.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у вёсцы 3 двары, 12 жыхароў; у аднайменным фальварку 5 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 19 двароў, 72 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 78 вучняў.
- 1959: паводле перапісу 60 жыхароў, уваходзіла у саўгас «Белавескі».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 8 жыхароў
- 2005 год — 14 жыхароў, 8 двароў[3]
- 1999 год — 15 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads