Зарэчча (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зарэ́чча[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 45 км на захад ад Камянцу, за 43 км на паўночны захад ад Берасьця, за 11 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 4 км на ўсход ад мяжы з Польшчаю. Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
- у другой палове XIX ст.: вёска ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1890: у складзе Зарэчанскай сельскай грамады, якая мела 584 дзесяціны зямельных угодзьдзяў, у тым ліку 237 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі.
- 1897: 35 двароў, 246 жыхароў; дзейнічала хлеба-запасная крама.
- 1905: 286 жыхароў.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 44 двары, 221 жыхар.
- 1924: у кастрычніку сяляне вёскі аказалі супраціў войту, які хацеў спагнаць недаімкі па падатках.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 63 двары, 309 жыхароў.
- 1960: 253 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 227 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 61 жыхар
- 2005 год — 38 жыхароў[3], 29 двароў
- 2010 год — 27 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads