Мордычы
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́рдычы[1] (з 1964[2] году — Зо́рычы[3]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Мышанкі. Уваходзяць у склад Маўчадзкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаюцца ў 1798 году як вёска Мордычы. Паводле перапісу 1897 году, у Гарадзішчанскай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, дзеяў хлебазапасны магазын, працавала карчма.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мордычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Мордычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Мордычы ўвайшлі ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Брэсцкай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне.
У 1964 годзе вёску Мордычы перайменавалі ў Зорычы.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 51 чалавек
- 2010 год — 27 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads