Межырэч
вёска ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Межырэч, Міжэ́рычы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вольшыне. У складзе Каралінскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 200 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.
Межырэч — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).
Remove ads
Назва
Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-я гады зьмянілі на цяперашнюю афіцыйную Міжэрычы[2].
Дзеля адрозьненьня ад паселішчаў з такой жа назвай у іншых мясцовасьцяў часам насіў дадатковае азначэньне — Межырэч Літоўскі[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Межыреч (1553 год)[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Межырэч упамінаецца ў другой палове XV ст. як двор у валоданьні Нацовічаў (Нацаў), пазьней — Ільлінічаў. 3 пачатку XVI ст. паселішчам валодаў маршалак гаспадарскі В. Клочка. Ён заснаваў тут касьцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.
У 1550 годзе Межырэч упамінаецца ў крыніцах як мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1560—1570-я гады паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочкі з ваўкавыскім судзьдзём П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. Межырэч перайшла ў валоданьне Дольскіх. З 1725 году мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Межырэчы было 55 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі расейская народная вучэльня, крама і карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Межырэч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Межырэч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Межырэч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету (16 ліпеня 1954 году Межырэцкі сельсавет скасавалі). На 1998 год тут было 105 двароў, на 1999 год — 102. У 2000-я гады Межырэч атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 18 красавіка 2017 году вёску перадалі зь ліквідаванага Тулаўскага ў склад Каралінскага сельсавету[7].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Межырэчы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункг, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1906—1912)
- Царква Сьвятой Ганны (1903—1904; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятой Тройцы
Галерэя
- Краявіды Межырэчы
- Прыдарожная капліца
- Брама на могілках
- Сядзіба
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads