Кавалі (Слабадзкі сельсавет)

вёска ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кавалі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба Гурыновічаў. XIX ст.

У 1847 г. вёска маёнтку Янушова Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне В. Корсака, 4 двары, 32 жыхары. З 1894 ў вёсцы працавала школа граматы. У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі: вёска, фальварак і засьценак Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. У вёсцы былі 93 жыхары, у засьценку, валоданьні Гуровіча і Андрона, — 9 жыхароў; у сядзібе, валоданьні Гурыновіча, — 4 жыхары.

У 1921 г. фальварак і вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Вяленскага ваяводзтва. У сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў. У 1927 г. у вёсцы арганізавана ячэйка КПЗБ.

З 12.10.1940 годзе ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей.

У 1940 годзе вёска, 30 двароў, 128 жыхароў. У 1949 годзе створаны калгас імя Аляксандра Неўскага. З 1954 вёска ў складзе калгасу «17 верасня» (цэнтар — вёска Слабада).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — у сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў[2]
  • 1960 год — 79 жыхароў
  • 1997 год — 16 двароў, 29 жыхароў
  • 2009 год — 7 чалавек[3]

Асобы

  • Адам Гурыновіч (1869—1894), беларускі паэт-дэмакрат, фальклярыст, перакладчык, рэвалюцыянэр

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads