Казімерышкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімерышкі (лет. Kazimieriškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Мельнічэлі. Уваходзяць у склад Антузаўскага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.
Remove ads
Назва
Імя Казімер звычайна тлумачыцца ад славянскіх асноваў з рознымі значэньнямі (адзінага меркаваньня няма)[1][2]. Разам з тым, як і ў выпадку імя Ўладзімер, мовазнаўцы адзначаюць большую імавернасьць германскага паходжаньня другой часткі імя[3]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» тлумачыць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў як «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і сьцьвярджае яго адпаведнасьць літоўскаму імю Кезгайла[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. засьценак Казімерышкі ўваходзіў у склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[8].
Насельніцтва
- 1902 год — 12 чалавек[9]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads