Калодзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кало́дзіна[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1644 годзе як вёска Калодзін ў складзе маёнтку Занарач у Ашмянскім павеце ВКЛ[2].
- 1868 год — зьяўлялася вёскай Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, налічвала 12 двароў і 113 жыхароў.
- 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, налічвала 86 жыхароў. У вёсцы працавала царкоўнапрыходзкая школа, у якой у 1896/97 навучальны годзе навучаліся 11 хлопчыкаў.
- 1908 год — вёска налічвае 34 двары, насельніцтва складае 149 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 44 двары і 175 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (44 двары) і забілі 13 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1949 год — створаны калгас імя Суворава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1960 год — 103 жыхары; 1 студзеня 1997 году — 23 двары і 43 жыхары; 1999 год — 45 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 30 лістапада 2007 году — 37 жыхароў[3]; 2010 год — 19 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы разьмяшчаюцца жывёлагадоўчая фэрма і прыватная крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads