Камарова (Будслаўскі сельсавет)
вёска ўБудслаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камаро́ва[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1868 годзе вёска маёнтку Княгінін Вялейскага павету Віленскай губэрні, 16 двароў, 128 жыхароў. У 1868 годзе вёска Будслаўскай воласьці Вялейскага павету, 16 двароў, 195 жыхароў. У 1904 годзе у вёсцы 245 жыхароў, ў 1908 годзе 264 жыхары.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вялейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 48 двароў, 245 жыхароў.
З 12.10.1940 годуу Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей. з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне.
У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Чырвоны колас». З 1965 вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтр — Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгасу «Будслаўскі».
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 195 жыхароў
- 1997 год — 29 двароў, 46 жыхароў
- 2009 год — 24 чалавекі[2]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads