Канчані
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канча́ні[1] (таксама Каньча́ні[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1770 годзе вёска, 15 сем’яў, у складзе Мядзельскага староства Віленскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.
У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 13 двароў, 157 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 192 жыхары, з 1901 года тут працавала школа граматы. У 1908 годзе 33 двары, 198 жыхароў.
У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.
З 12 кастрычніка 1940 году ў Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 года Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей.
У 1940 годзе 39 двароў, 187 жыхароў. У 1948 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Шлях Ільіча». З 19 красавіка 1954 году вёска ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads