Капусьцічы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капу́сьцічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1847 году вёска маёнтку Янушова Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка В. Корсака, 6 двароў, 52 жыхара. У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага павету, 77 жыхароў. У 1908 годзе 16 двароў, 135 жыхароў.
У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Крывічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 24 двары, 152 жыхара.
З 12 кастрычніка 1940 году ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.
У 1949 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя «1 Мая». З 1952 году вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1931 год — 147 жыхароў
- 1960 год — 144 жыхары
- 1997 год — 33 двары, 56 жыхароў
- 2009 год — 20 чалавек[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads