Кесьцень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кесьцень (Касьцень), Касьцін, Гасьцін, Гаштын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гесьцін, Гейсьцін, Касьцін або Кесьцін, пазьней Гастэн, Гастын, Кастэн або Кестэн (Gestin, Geistin[1], Castinus[2], Kestin, Gasten[3], Gastin[4], Casten[5], Kesten[4]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[7]
У Прусіі адзначалася прозьвішча Kasten[8][9], у ваколіцах Мэмэлю — Kasten[10] і Gesten[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Крожех на имя Шевлянъ, шестнадцать чоловековъ, куничников… а Кестеня (1440—1492 гады)[12]; cmetones… Kosten Kilicz (да 20 сакавіка 1440 году)[13]; Kescien… Kiescien (1671—1681 гады)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Шчасны Пятрашавіч Гаштынавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[15]
- Малгарэта Янаўна Рыгораўна Юр’евіч Гасьціновіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[16]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Касьціновічаў[17].
Кастэн (Kasten) і Касьцін (Kastin) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[18].
У XVI ст. існавала сяло Гаштына або Гашціны (Гоштына, Гоштины) у Жамойцкім старостве[19].
На 1910 год існаваў фальварак Гастынічы ў Сеньнескім павеце Магілёўскай губэрні[20].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Гастынічы, у былым Жамойцкім старостве — Гасьцінішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads