Гаст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаст (Гасьць, Гашт), Гест (Гесьць, Гейст, Гейсьць), Каст (Кест, Кейсьць) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гаст, Гест або Каст, пазьней Геста або Кіст (Gast, Gestr[1], Gest[2][3][4], Cast, Geste[5], Keast[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[8][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гасьцейка (Госьцік), Гасьціла (Гастэла, Гастэль), Кесьцень (Гасьцін), Каштарт (Гастарт), Гестар (Гештар, Гештэр), Гастаўд (Гашталт, Гаштольд, Каштаўт, Кашталт). Адзначаліся германскія імёны Gasticho (Casticho), Gastila (Gastel), Kesten (Gastin), Kastert (Gastart), Gester (Gaster), Gastald (Castald).

Адпаведнасьць імя Гаст (Гіст) германскаму імю Gasti сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10][11].

Імя Milegast (Mile-gast) насіў князь вільцаў-люцічаў, адзначаўся шляхецкі род Мільгастаў у Люблінскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kestel[13], Kastmar, Gostwin (Gośćwin), Eligast[14], Erengeist[15]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Гасьцівід (Gościwid), Гасьцірад (Gościrad) і Гестар (Gestar, Gestor, Kesztor, Kestor)[16].

У Памор’і бытавала прозьвішча Gast[17][18].

У Прусіі бытавалі імёны: Gesteke[b] (1361 год)[20], Gastuno[c] (1274 год)[22]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Gast[23], у ваколіцах Мэмэлю — Kestawitsch (Kestawitz)[24].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: hominibus dictis Geystowiczy (13 студзеня 1407 году)[25]; чоловеков в Дорсунишках… Довкгита Кеиштовича (26 лютага 1515 году)[26]; люди господарьские… Ромейко Кгейстевичъ (14 ліпеня 1539 году)[27]; Богдан Кгеистовичъ[28], Петръ Кгостевичъ[29] (1528 год); Можан Кгостович (1538 год)[30]; Мартынъ Кгастевичъ (1555 год)[31]; Piotran a Misiuta Giesciew. (1558 год)[32]; miasto Iurborskie… Ian Piotrowicz Gaszćiewicza (12 кастрычніка 1561 году)[33]; Malosz Gastosz (1563 год)[34]; Kost Ułayczycz… Kost Otanczow (1592 год)[35]; Kost Woznowicz (24 чэрвеня 1594 году)[36]; Адамъ Кгастевичъ… панъ Кгастевичъ (1 і 2 лістапада 1606 году, 20 кастрычніка 1612 году, 20 верасьня 1613 году[37]; Адамъ Гастевичъ… панъ Гастевичъ (10 сьнежня 1608 году)[38]; в именичу в Кеистяхъ (9 чэрвеня 1614 году)[39]; Kestewicz (1671—1681 гады)[40]; Malcher Kostowic (1690 год)[41]; Magdalena Gestówna (1740 год)[42]; Gieyściewicze… Gościewicze (1744 год)[43]; въ местечку Камянце съ тамошнымъ губернаторомъ Gастомъ (студзень 1766 году)[44]; Wawrzyniec Gosciewicz (1784 год)[45]; Gosztowicz (1786—1788 гады)[46]; Anna Giejść (1804 год)[47][d].

Remove ads

Носьбіты

Гасьцевічы (Gosciewicz) — прыгонныя зь вёскі Борцяў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[62].

Гасьцевічы (Gaściewicz) гербу Пабог і Гасьцевічы (Gościewicz) гербаў Прус II і Трубылітоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[63].

Гасьцевічы (Gascewicz, Gasciewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Клюшчанаў і Сьвіранаў[64].

Кясьцевічы (Kiestewicz) — літоўскі шляхецкі род[65].

Кестовіч (Kestowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[66].

Кеставіц (Kestawitz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[67].

У XVI ст. існавала «сенажаць» Гасьцішкі (Гастишки) у Жамойцкім старостве[68]. У 1590 годзе ўпамінаецца маёнтак Гастовічы (Гостовичи) каля Вялёны[69].

На 1881—1909 гады існавала вёска Госьціна (Госьцін) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[70][71].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гасьцевічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -гост- зь летувіскай мовы gõstis, godýtis 'апрытомнець'[9] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Gasticho[19]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Castuna[21]
  4. Таксама:
    • Гастан, Гестан (адзначалася германскае імя Geston[6][48][49], Gaston[50][51]): в селе Кгостанах (20 чэрвеня 1594 году)[52], wsi, nazwaney Giestony (8 лютага 1702 году)[53], Gostany (1744 год)[43];
    • Кістун, Каштун, Гасьцюн (адзначалася старажытнае германскае імя Castuna[21]): Янушъ Кистуновичъ (1528 год)[54], Gasciun (1621 год)[55], гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Каштуны;
    • Гасташ: Malosz Gastosz (1563 год)[56];
    • Гаствіл: маткою своею Якубовою Гоствиловича… на бояриню Виленского жъ повету, на Якубовую Гостиловича Светохну (6 ліпеня 1542 году)[57]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads